Александров Максим Андреевич. Технологии Blogger.

Школьный историко-краеведческий музей

 



ГІСТОРЫКА - КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ

Музей - гэта захавальнік Памяці, а гістарычная памяць важліва і неабходна ва ўсе часы. Пытанні патрыятычнага, духоўна-маральнага развіцця школьнікаў, іх краязнаўчай дзейнасці, гістарычнай памяці выйшлі ў наш час на першы план.

ГІСТОРЫЯ ЎТВАРЭННЯ

Наш музей адкрыўся 10 студзеня 1990 года па ініцыятыве былога настаўніка гісторыі Ільінчыка Валерыя Дзмітрыевіча як музей баявой славы. У 2007 годзе ён рэканструяваны ў гісторыка-краязнаўчы музей аграгарадка Струга. У музеі сабраны матэрыял па 3 раздзелах, гэта: “Этнаграфічная спадчына”, “Рэха вайны”, “Землякі-ветэраны”.

Увесь матэрыял быў собраны вучнямі школы под час шматлікіх краязнаўчых паходаў і складаецца з фотаздымкаў, археалагічных помнікаў, дакументаў, копій грамадска-палітычных дакументаў, прылад працы, прадметаў побыту, карцін і  малюнкаў.

1. “Этнаграфічная спадчына”

Дадзенная экспазіцыя дазваляе нам відавоч назіраць нацыянальны каларыт і адметнасць жыцця жыхароў нашай мясцовасці. Тут вы можаце ўбачыць узор прылад ткацтва і матэрыялы з якога ткалі аддзенне.А так сама ўзоры вышыванак і нацыянальнага адзення.



2. “Землякі-ветэраны”.

Вайна не абышла бокам і нас. Непасрэдна ў Струзе і ваколіцах адбыліся баявыя дзеянні. Канешне, любая вайна - гэта страшэнныя людскія ахвяры. Дык вось і падчас  вызвалення в. Струга загінула шмат чалавек, байцоў Чырвонай Арміі.

У дадзеннай экспазіцыі сабраны матэрыялы пра нашых землякоў-ветэранаў. Гэта толькі меншая частка тых, хто пайшоў на вайну са Стругі і Вікаравічаў. Многія не павярнуліся, многія зніклі на чужой зямлі. А тыя, хто павярнуліся, даказалі, што яны не простыя сяляне, а воіны-вызваліцелі, якія змагаліся да канца, праяўляючы нечалавечы гераізм. Пра гэта сведчаць прадстаўленыя вашаму ўзору баявыя ўзнагароды – маленькая падзяка дзяржавы за тыя ахвяры і подзвігі, што здзейснілі нашыя воіны-вызваліцелі. Вось, напрыклад, даволі рэдкі экзэмпляр “медаль за адвагу”. Такі медаль даваўся ў рэдкіх выпадках, калі напрыклад чалавек на полі боя праяўляў выключную адвагу і мужнасць. А так сама ў нашым музее есць дакументы баявых узнагарод Петраўца Трафіма Дзенісавіча – за ўзяцце Берліна і Кёнінгсберга (сучасны Калінінград) і за ўзяцце Берліна - Мароза Стэфана Якаўлевіча. Падзяка байцам Чырвонай Арміі выказвалася і лістоўкамі, такімі як “Удзельніку баёў ва Усходняй Прусіі”, “Удзельніку гістарычнай бітвы за Берлін”. А тут перад вамі яшчэ шэраг фотаздымкаў з часоў вайны. Гэта людзі, якія прымалі ўдзел у вызваленні Стругі і загінулі тут. Вядома, вайна -цяжкі час для кожнага чалавека, гэта і страта гаспадарчай маёмасці, сяброў, родзічаў, каханых. Усё гэта накладвае адбітак на далейшае жыццё чалавека.

Але ж аб чым жа думалі і пра што марылі байцы там - у акопах! Пра гэта нам дапамогуць даведацца пісьмы з фронту. Пра што ж пісалі тады? Ну канечне, больш пыталіся, чым пісалі пра сябе. “Як жывеце? Як дзеткі? Ну а расказвалі больш пра свае баі і тыя цяжкасці, што спаткалі іх перад боем. Ну і канешне мары пра тое, што будуць рабіць пасля вайны.

Дакладна вядома, што ў той час пісьмы адсылаліся з фронту бескаштоўна, таму і пісаліся як толькі выпадзе магчымасць.

А, што тыя, хто застаўся дома: маці,  жонка, дзеці. Ім заставалася толькі чакаць мужа, брата, бацьку, каханага ці бледна-жоўтай паперыны з пячатнымі літарамі “Извещение" пра смерць.

Подзвіг тых, хто загінуў падчас вызвалення Стругі не павінен быць забыты. Так, вучні нашай школы на працягу многіх гадоў збіралі звесткі пра баявая заслугі, пра жыцце і лёс нашых ветэранаў. Вось тут вы можаце ўбачыць дадзенные работы.


3. “Рэха вайны”.

Тут вы зможаце відавоч убачыць некаторыя рэчы, якія з’яўляюцца састаўной часткай вайны. Гэта і нямецкая каска з надпісам. Насілі яе штурмавыя батальёны фашысцкіх войск базіраваўшыяся ў Століне. Есць таксама і савецкая каска нашых вызваліцеляў. А вось рознакаліберныя снарады, якія, канечне, тады ўзрываліся, уносячы чыё-небудзь жыццё, разбураючы дом і гаспабарчыя пабудовы. Дзве кулямётныя скрынкі. Ад вайны нам засталася афіцэрскія фуражкі, салдацкі рэмень і гільзы ад патронаў рознага калібру.